Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Ула)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна Беларусь
Вёска Ула
Каардынаты 55°13′42.89″ пн. ш. 29°14′31.100″ у. д. / 55.2285806° пн. ш. 29.24197222° у. д. / 55.2285806; 29.24197222Каардынаты: 55°13′42.89″ пн. ш. 29°14′31.100″ у. д. / 55.2285806° пн. ш. 29.24197222° у. д. / 55.2285806; 29.24197222
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) ва Уле. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на беразе ракі Улы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) ва Уле збудавалі ў 1896 годзе.

За савецкім часам царкву зачынілі. Пацярпела ў час Другой сусьветнай вайны. У 1990-я гады будынак аднавілі.

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм сымэтрычнай падоўжна-восевай кампазыцыі: узьнятыя на высокі цокаль званіца над прытворам, прастакутная трапезная, кубападобная заля з бакавымі крыламі, паўкруглая апсыда з бакавымі 3-граннымі прыдзеламі. У сылюэце пануе купал-цыбуліна шатровай званіцы (васьмярык на чацьверыку). 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму ўздымаецца на два ярусы кілепадобных какошнікаў і завяршаецца цэнтральнай і чатырма кутнімі купаламі-цыбулінай на цыліндрычных барабанах. Атынкаваныя фасады завяршаюцца філёнгавымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі. Яны маюць насычаную архітэктурную плястыку: квадратныя шырынкі па цокалі і кутніх лапатках, кутнія бочкападобныя калёнкі, нішы, філёнгі і шматлікія падзелы, пазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Аркавыя галоўкі і бакавыя ўваходныя і аконныя праёмы аздабляюцца кілепадобнымі ліштвамі.

Усярэдзіне мае дынамічную камазыцыю: скрыжаваньне перакрытых цыліндрычнымі скляпеньнямі галоўнага і папярочных нэфаў раскрываецца ў скляпеньне сяродкрыжжа з адкрытым у яго цыліндрычным сьветлавым барабанам[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 197.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]